21 раз міліцыя выязджала на лжывыя выклікі
– Алё, міліцыя? Мяне б’е п’яны муж. Прыязджайце тэрмінова!
Па выкліку адпраўляецца аператыўная група. Прыязджае, а на самой справе пабояў не было, гаспадара сям’і ўвогуле няма дома. Гэта жонка ў нецвярозым стане вырашыла яму за нешта адпомсціць.
«Такія выклікі лічацца лжывымі, і за гэта пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 4 да 15 базавых велічынь, – кажа намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – У гэтым годзе зарэгістраваны 21 такі выклік. Мы тлумачым людзям, што не варта без патрэбы тэлефанаваць у міліцыю, але ж да гэтага многія не прыслухоўваюцца. Ад ілжывага выкліку трэба адрозніваць выпадкі, калі чалавек памыліў-ся. Напрыклад, жанчына пакінула пакет з пакупкамі на лаўцы каля дома, а пакуль збегала да суседкі, ён прапаў. Яна, не разабраўшыся, неадкладна патэлефанавала ў міліцыю. А як аказалася, пакет занёс дадому яе муж. У дадзеным выпадку жанчына памылілася, і такі выклік не будзе лічыцца лжывым».
Супрацоўнікі РАУС папярэджваюць жыхароў раёна: не трэба без прычыны тэлефанаваць у міліцыю. Магчыма, у гэты час нехта мае патрэбу ў рэальнай дапамозе, у той час, як аператыўная група знаходзіцца на выедзе па лжывым выкліку

