От трёх лет лишения свободы грозит подростку за вымогательство

Закон Происшествия

За вымаганне – пазбаўленне волі

Падлеткі часта не задумваюцца, што за вымаганне (перадачу маёмасці, грошай пад пагрозай насілля над чалавекам) пагражае крымінальная адказнасць, якая наступае з 14 гадоў.

Двое обальскіх хлопцаў Міхаіл і Васіль (імёны зменены па этычных меркаваннях) выпілі за сустрэчу піва. І гэта нягледзячы на тое, што ім 14 і 16 гадоў, малодшы – школьнік, старэйшы вучыцца ў ліцэі. Спачатку наведалі дыскатэку, а потым адпачывалі на лавачцы каля гандлёвага цэнтра. Тут  сустрэлі былога сябра Аляксандра. Прычапіліся да яго, чаму ён пазбягае зносін, абазвалі мамчыным сынком. Калі 14-гадовы Аляксандр адказаў, што не жадае сябраваць з тымі, хто любіць піць спіртное, распусцілі рукі: пабілі хлопца. Старэйшы стаў патрабаваць грашовую кампенсацыю за тое, што паміж імі няма сяброўства. Грошы патрабаваў перавесці на баланс адной з анлайн-гульняў. Аляксандр адмовіўся гэта рабіць, сказаў, што ў яго няма грошай. Магчыма, бойка прадаўжалася б і далей, калі б не ўмяшаліся дарослыя…

«За вымаганне, якое здзейснена з нанясеннем цялесных пашкоджанняў пацярпеламу, супраць Васіля ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў са штрафам або без штрафу, – расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. – 14-гадовага Міхаіла паставяць на ўлік да ўрача-нарколага, з ім супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС будуць праводзіць індывідуальна-прафілактычную работу.

Лідзія РУМЯНЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *