Валейбалісткі з Шуміліна ўвайшлі ў тройку прызёраў
11-12 кастрычніка ў Шумілінскай СДЮШАР прайшоў традыцыйны адкрыты раённы турнір па валейболе сярод дзяўчат 2011 года нараджэння і маладзей памяці Героя Савецкага саюза П. А. Акуцыёнка. У госці да шумілінскіх валейбалістак прыехалі каманды з Бешанковіч, Міёр, Паставаў і Пскова (Расія).
Падчас урачыстага адкрыцця настаўнікі СШ № 1 г. п. Шуміліна імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка расказалі пра гераічны подзвіг шумілінскага хлопца Пятра Акуцыёнка. Для юных валейбалістак была арганізавана экскурсія ў СШ № 1.
Жаночы валейбол – гэта заўсёды эмацыянальна, прыгожа і непрадказальна. Фаварыт выдзеліўся літаральна пасля першай гульні: пскоўская каманда з першай партыі пачала дэманстраваць упэўненую гульню цудоўна спраўлялася з прыёмамі, падавалі моцна і без шансаў для саперніка.
Шумілінская каманда, якую трэніруе Людміла Харкавец, фактычна дэбютавала на такіх прадстаўнічых стартах. І, трэба сказаць, дэбют удаўся. Даволі ўпэўнена перамаглі каманды з Бешанковіч і Міёр, далі бой пскоўскім валейбалістам, супраціўляліся камандзе з Паставаў – дзве перамогі і два паражэнні. Лепшую гульню паказала Ангеліна Кузьмічова, Анастасія Кухарэнка ў адной з гульняў падала 10 (!) запар падач, Ксенія Полацкая ўдала ўваходзіла ў гульню з лаўкі запасных. У цэлымшумілінская каманда прадэманстравала, што ад яе ў хуткім часе можна чакаць яркіх перамог.
Перамагла на турніры камандаз Пскова, другое месца занялі валейбалісткі з Паставаў, трэцяе –валейбалісткі з Шуміліна. Кубакі медалі на цырымоніі закрыцця ўручыла старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» намеснік старшыні райвыканкамаІрына Шалахава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.


