Служба 102 сообщает

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

  • У аператыўную службу РАУС паступілі 52 заявы і паведамленні грамадзян. Узбуджаны дзве крымінальныя справы.
  • • Выяўлены 24 адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку 6 з іх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.
    • Праведзена прафілактычная адпрацоўка 37 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках.
    • Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлена 51 парушэнне правілаў дарожнага руху, у тым ліку 5 – за непрышпіленыя рамяні бяспекі.
    • Правілы дарожнага руху парушылі 7 пешаходаў і чацвёра веласіпедыстаў.

Марыхуана

У ходзе сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі РАУС і УУС Віцебскага аблвыканкама быў затрыманы непрацуючы жыхар Віцебска 1990 года нараджэння, які ў доме садовага таварыства «Дачнае», што ля Ужляціна, захоўваў 637,46 грама марыхуаны. Узбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае пазбаўленне волі ад двух да пяці гадоў.

Крадзеж

У РАУС звярнулася жыхарка аг. Крывое Сяло, якая расказала, што ў яе доме ў аг. Амбросавічы пабывалі злодзеі – уваходныя дзверы ўзламаныя. З дома прапалі перфаратар, балгарка, шліфавальная машынка, электралобзік, ручная, цыркулярная піла, шрубавёрт, дзве дрылі. Агульны ўрон склаў 1550 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах ўстанавілі, што злачынства здзейсніў непрацуючы жыхар Амбросавіч. Узбуджана крымінальная справа. Ліхадзею пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Працоўнае выхаванне

На мінулым тыдні 16 чалавек, якія стаяць на ўліку ў выканаўча-крымінальнай інспекцыі РАУС, прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі ля брацкіх могілак у Падмішнеўі. Гэта было так званае працоўнае выхаванне, расказаў начальнік інспекцыі Аляксандр Дземянёў. У ходзе прафілактычнай гутаркі супрацоўнікі РАУС растлумачылі асуджаным адказнасць, якая наступае ў выпадку парушэння закона.

Людміла ЗУЙКОВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *