СЛУЖБА  102.  ТЫДЗЕНЬ У ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў в. а. намесніка начальніка РАУС Павел Трафімаў.

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 70 заяў і паведамленняў грамадзян. Былі ўзбуджаны тры крымінальныя справы.

Выяўлена 20 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 5 з іх – за дамашняе насілле, тры – за дробнае хуліганства.

Міліцыянеры правялі адпрацоўку 24 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках.

У суд адпраўлены адзін матэрыял аб накіраванні грамадзяніна, які злоўжывае спіртнымі напіткамі, у лячэбна-працоўны прафілакторый.

Зарэгістраваны тры факты сямейнага нядобрабыту, інфармацыя накіравана ў аддзел па адукацыі райвыканкама.

У адносінах да двух сямейных дэбашыраў прыменены ахоўныя прадпісанні.

Зарэгістраваны чатыры дарожна- транспартныя здарэнні.

Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлена 90 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Восем вадзіцеляў перавысілі ўстаноўленую хуткасць руху, 11 не прышпілілі рамень бяспекі.

Правілы дарожнага руху парушылі 7 веласіпедыстаў і 17 пешаходаў (12 з іх не пазначылі сябе святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак).

 Барсетка
 Жыхар аг. Светласельскі звярнуўся ў раённы аддзел унутраных спраў з той нагоды, што на дваровай тэрыторыі шматкватэрнага дома ён згубіў барсетку. А ў ёй знаходзіліся 205 рублёў і 10 долараў ЗША. Агульны ўрон склаў 345 рублёў. Барсетку з грашыма нехта падабраў і не вярнуў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах устанавілі, што зрабіла гэта мясцовая жыхарка. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзейцы, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *