У лагерах адпачнуць 366 дзяцей
З 28 кастрычніка ў школьнікаў пачынаюцца асеннія канікулы, якія прадоўжацца тыдзень.
«Падчас канікул у 9 школьных лаге-рах адпачнуць 305 дзяцей, – расказала метадыст раённага вучэбна-метадыч-нага кабінета Таццяна Кірпічэнка. – Дзяцей чакаюць экскурсіі, гурткі, спаборніцтвы і, зразумела, трохразовае харчаванне. Бацькоўская плата за пуцёўку – 5 рублёў».
Навучэнцы Шумілінскай СДЮШАР змогуць адпачыць у спартыўных лагерах «Старт» у Шуміліне (51 чала-век) і Обалі (10 чалавек). Тут адпачынак і аздараўленне будуць ісці паралельна з трэніроўкамі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

