Вспомнили комсомольскую молодость и посмотрели фильм об обольских подпольщиках. В Шумилино состоялась диалог поколений «Время выбрало нас»

Молодёжь Общество

ДЫЯЛОГАВАЯ ПЛЯЦОЎКА-КІНАСЕАНС «ЧАС выбраў НАС» –  дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 106-годдзю з дня нараджэння ВЛКСМ, прайшла ў раённым цэнтры культуры і сабрала актывістаў камсамольскага руху, членаў БРСМ, школьнікаў, прадстаўнікоў улады і грамадскіх арганізацый.

Гэтую сустрэчу прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў маладзёжных саюзаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч разам з дырэктарам Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Святланай Івановай запланавалі і для таго, каб пазнаёміць удзельнікаў мерапрыемства з унікальным дакументальным фільмам рэжысёра Сяргея Сплашнова «У шаснаццаць хлапечых гадоў», знятым у 1964 годзе ў Обалі і прысвечаным подзвігу обальскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў. Гэты фільм з архіву ўдалося дастаць і алічбаваць нашаму земляку Віктару Грузневічу, які ў 60-я гады працаваў сакратаром РК ЛКСМБ, а зараз ганароваму члену праўлення абласной арганізацыйнай структуры ГА «Беларускае таварыства ведаў» і «Беларускага Фонду міру».

Перад пачаткам прагляду пра ролю камсамолу і ролю мастацтва нагадала былая загадчыца аддзела па рабоце са школьнай моладдзю і піянерамі райкама камсамолу Людміла Шаўцова.

Пасля прагляду стужкі ў зале працаваў свабодны мікрафон, дзякуючы якому актывісты камсамольскага руху другі сакратар райкама камсамолу Віктар Гутараў, загадчык арганізацыйнага аддзела райкама камсамолу Вольга Аўчыннікава, старшыня камсамольскай ячэйкі ОКЗ Аляксандр Захаранкаў, першы сакратар райкама камсамолу Алена Пузікава дзялілі-ся ўражаннямі пра фільм, давалі наказы моладзі.

Сёння большасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення з цеплынёй і гонарам успамінаюць сваю камсамольскую маладосць. Біяграфія камсамолу – гэта час бескарыслівых учынкаў, адвагі і мужнасці, стваральнай працы, суровых іспытаў і масавага гераізму. Камсамол стаў для маладых людзей сапраўднай школай жыцця, фарміравання асобы, набыцця вопыту работы ў калектыве. Як адзначалі самі камсамольцы, яны насілі камсамольскія значкі на грудзях, а ў грудзях – сапраўднае камсамольскае сэрца, поўнае веры, запалу і жадання ствараць.

Многія традыцыі камсамольскай моладзі актуальныя і сёння, накоплены вопыт камсамолу бяруць на ўзбраенне сучасныя маладзёжныя арганізацыі.

Правапераемнікам камсамолу стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Сучасную моладзь таксама аб’ядноўвае любоў да Радзімы, імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, патрэба рэалізаваць сябе ў самастойным жыцці, адзначыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Бяляева, уручаючы са сцэны падзякі і памятныя падарункі лепшым байцам студатрадаў і прадстаўнікам арганізацый, якія арганізоўвалі занятасць моладзі падчас трэцяга працоўнага семестра.

Ад імя кіраўніцтва раёна ўдзельнікаў сустрэчы вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Прагляд фільма, зазначыла дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова, даў старт патрыятычнаму кінапраекту «Пра людзей і пра вайну», які прысвячаецца памяці герояў обальскага падполля і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён прадоўжыцца да 9 мая і ахопіць усе школы і клубныя ўстановы нашага раёна.
Час выбраў нас!

Алена КАРПУШЭНКА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *