Представитель Шумилинского района делится впечатлениями о работе Молодёжного парламента

Молодёжь

ПАСЯДЖЭННЕ МАЛАДЗЁЖНАГА САВЕТА. Краіну будаваць маладым!

28 кастрычніка ў Мінску прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. У яго рабоце прымала ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Шумілінскі раён на мерапрыемстве прадстаўляла галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дар’я Шпакава.

Да работы прыступілі 138 маладых парламентарыяў ва ўзросце да 31 года. Склад трэцяга склікання быў абноўлены практычна поўнасцю. Старшынёй Маладзёжнага савета абрана Аліна Рацькова.

Дар’я Шпакава вярнулася з мноствам уражанняў, якімі і падзялілася з чытачамі раённай газеты.

«Работа Маладзёжнага парламента прайшла ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе потым для нас правялі экскурсію. У Маладзёжным парламенце было абрана дзесяць профільных камісій і іх старшыні, я ўвайшла ў камісію па пытаннях аграпрамысловага комплексу. Буду сустракацца з маладымі спецыялістамі, весці прафарыентацыйную работу сярод старшакласнікаў школ раёна, удзельнічаць у мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўняў.

Стратэгію работы на бліжэйшыя два гады нам задала Наталля Качанава. Яна адзначыла, што наступны год будзе прысвечаны Вялікай Перамозе, і Маладзёжны савет правядзе шэраг мерапрыемстваў у гэтым накірунку. Будуць працягваць сваю работу праекты па захаванні гістарычнай памяці і сямейных каштоўнасцей, па духоўным выхаванні моладзі. Прычым, мы самі павінны праводзіць і ініцыяваць мерапрыемствы, якія стануць своеасаблівым фундаментам для далейшага развіцця Маладзёжнага савета. Маладзёжны парламент – гэта кадравы патэнцыял краіны, падкрэсліла Наталля Іванаўна».

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прапанавала ўвесці ў практыку сустрэчы з моладдзю кожнай вобласці. Першай будзе Брэсцкая, затым – Віцебская, і на гэту сустрэчу абавязкова паедзе Дар’я Шпакава. А сёння яна заклікае моладзь раёна прапаноўваць кандыдатуры ў Шумілінскі маладзёжны парламент, бо ў канцы бягучага года будзе фарміравацца новы склад новага склікання.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *