Вопросы профилактики распространения ВИЧ-инфекции рассмотрены на координационном совете

Власть Здоровье

Галоўная прафілактыка ВІЧ – бяспечныя паводзіны

Прайшло выніковае пасяджэнне раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ).

Праблема ВІЧ­інфекцыі, ІППШ – не толькі медыцынскае пытанне, але і сацыяльная праблема, падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Распаўсюджанне інфекцый у большасці выпадкаў звязана з асацыяльнымі паводзінамі, алкагалізмам, негатыўна ўплывае на сем’і.

Галоўны санітарны ўрач раёна Крысціна Афанасьева адзначыла, што за ўвесь час рэгістрацыі ВІЧ­інфекцыі і СНІДу ў нашым раёне зарэгістравана 29 выпадкаў, з іх 5 выяўлены сёлета. 89% заразіліся ВІЧ палавым шляхам. З усіх ВІЧ­інфіцыраваных чацвёра памерлі, шасцёра з’ехалі ў іншыя рэгіёны, і зараз у раёне пражывае 19 чалавек з дыягназам ВІЧ­інфекцыя.

«Сучасныя прэпараты і ўзровень антырэтравіруснай тэрапіі дазваляюць ВІЧ­інфіцыраваным пры ўмове пастаяннага лячэння весці звычайнае жыццё, працаваць, нарад жаць дзяцей без рызыкі перадачы вірусу. У 89,7% ВІЧ­інфіцыраваных у раёне не вызначаецца вірусная нагрузка, гэта значыць, што яны вядуць пастаяннае лячэнне», – сказала медык. Усе ВІЧ­інфіцыраваныя атрымліваюць бясплатна лекавыя прэпараты, кошт іх складае 603 рублі на аднаго чалавека ў год.

Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандр Рудовіч праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб ўзроўні ІППШ.

Таксама былі заслуханы справаздачы па іншых пытаннях парадку дня пасяджэння. Быў зацверджаны план работы каардынацыйнага савета на 2025 год.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *