Определены победители новогоднего фотоконкурса «Герой працы»

Конкурсы Мир увлечений

Фото Волковых.

Хто стаў самым галоўным чараўніком?

25 снежня пасля прэм’еры спектакля-казкі «Па шчупачынаму загаду» ў раённым Цэнтры культуры галоўны Дзед Мароз раёна і рэдакцыйная Снягурка ўручылі падарункі пераможцам навагодняга фотаконкурсу «Самы галоўны чараўнік», які праходзіў з 10 па 23 снежня ў сацыяльных сетках і месенджарах газеты «Герой працы».

Лепшымі прызнаныя фотаздымкі сям’і Забіравых з Обалі, Волкавых з Шуміліна, Крыўко з Обалі. Дзед Мароз таксама адзначыў фота Алы Бубен з Дабеі (рэтра-фота) і сям’і Шарыпавых з Шуміліна («на-роднае прызнанне»).

Вялікі дзякуй усім удзельнікам фотаконкурсу за актыўнасць, за тое, што падарылі навагодні настрой і адчуванне свята! З надыходзячым Новым годам!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *