«Маладзецкім пацехам – снег не перашкода»
У суботу, 18 студзеня, на гарадскім стадыёне г. п. Шуміліна пройдзе раённае свята «Маладзецкім пацехам – снег не перашкода».
У ПРАГРАМЕ:
11.00 – адкрыццё свята, народны абрад «Каляда»;
11.30 – спаборніцтвы «Шуміліншчына рубіць!», «Вясёлыя зімнія забавы», «Старт-азарт».
Падчас свята будзе арганізавана выставапродаж страў нацыянальнай кухні клуба «Разынка», нацыянальнай стравы «Поліўка».
Упершыню ў Шумілінскім раёне пройдзе чэмпіянат па колцы дроў «Шуміліншчына рубіць!» на прызы раённага аддзялення РГА «Белая Русь». Пачатак у 11.30.
Да ўдзелу ў чэмпіянаце запрашаюцца каманды арганізацый, устаноў, упраўленняў, грамадскіх аб’яднанняў, партый. Склад каманды – два мужчыны і адна жанчына. Мужчыны павінны рассячы калоду на хуткасць на 6 паленцаў, жанчыны – на хуткасць на 4 паленцы.
Таксама вызначацца пераможцы ў індывідуальным заліку сярод кіраўнікоў (мужчыны павінны рассячы калоду на хуткасць на 8 паленцаў, жанчыны – на хуткасць на 6 паленцаў).

