Лекция с Дедом Морозом и ретро-кинокафе в музее

Общество

Перадсвяточныя дні насычаны мерапрыемствамі, сярод якіх асаблівае месца займае рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы», да якой далучыўся Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей і раённая ветэранская арганізацыя, наладзіўшы мерапрыемства для ветэранаў працы раёна.

Перад удзельнікамі акцыі выступіў Дзед Мароз-ратавальнік, ролю якога выканаў інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў. Ён нагадаў асноўныя правілы пажарнай і электрабяспекі, паводзін каля вадаёмаў і на лёдзе, параіў абавязкова ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Перадсвяточная лекцыя так спадабалася, што ўдзельнікі сустрэчы папрасілі сфатаграфавацца з незвычайным Дзедам Марозам на памяць.

Старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Таццяна Цэрах павіншавала ўсіх з надыходзячымі святамі, уручыла актывістам арганізацыі салодкія падарункі. Да віншаванняў далучылася дэпутат раённага Савета дэпутатаў дырэктар музея Святлана Іванова, якая падзякавала членам ветэранскай арганізацыі за актыўны ўдзел у музейных мерапрыемствах, за дапамогу ў дэпутацкай дзейнасці.

Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма «Карнавальная ноч» і сумесным чаяваннем у рэтра-кафэ.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *