С 21 по 25 января пройдёт досрочное голосование на выборах Президента Республики Беларусь

Главное

Датэрмінова маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У перыяд датэрміновага галасавання – з 21 па 25 студзеня – участковыя камісіі працуюць з 12.00 да 19.00 без перапынку.

Парадак галасавання:

  1. Па прыбыцці ў памяшканне для галасавання выбаршчык прад’яўляе члену ўчастковай выбарчай камісіі дакумент, які сведчыць асобу (гэта можа быць пашпарт, ідэнтыфікацыйная картка, студэнцкі білет, білет навучэнца, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет – для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, даведка органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна) і ставіць подпіс у спісе выбаршчыкаў.

Пасля гэтага яму выдаецца бюлетэнь.

  1. Атрымаўшы бюлетэнь, выбаршчык праходзіць у кабіну для тайнага галасавання.
  2. Выбаршчык ставіць знак (напрыклад, птушку) ў пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча кандыдата, за якога ён галасуе.
  3. Запоўнены бюлетэнь выбаршчык апускае ў скрыню для галасавання. Па просьбе выбаршчыка сапсаваны бюлетэнь можа быць заменены новым. Але такім правам можна скарыстацца адзін раз.

ВАЖНА!
Выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасавання, а таксама ажыццяўляць фота – і відэаздыманне запоўненага бюлетэня забаронена.
Кожны выбаршчык галасуе за сябе асабіста. Галасаванне за іншых асоб не дапускаецца!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *