Жанчына-веласіпедыст трапіла пад колы аўтамабіля
16 студзеня на трасе Р‑20 (на пешаходным пераходзе непадалёк ад “Метана”) жыхарка райцэнтра, якая ехала на веласіпедзе, трапіла пад колы аўтамабіля.
На веласіпедыстку наехаў жыхар раёна, які ехаў на аўтамашыне ВАЗ-2106 у бок Полацка, расказаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. Жанчына перасякала дарогу па пешаходным пераходзе справа налева па ходу руху аўтамашыны. У выніку ДТЗ пацярпелая з траўмамі і пераломам нагі была дастаўлена ў райбальніцу.
Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, перакрыжаванняў са святлафорным рэгуляваннем. Трэба загадзя знізіць хуткасць руху і быць гатовым прыпыніцца. Пешаходам пераходзіць праз “зебру” варта толькі пасля пераканання ў тым, што вадзіцель іх заўважыў, прыпыніўся і прапускае. У выпадку, калі нецвярозыя грамадзяне знаходзяцца на праезнай частцы, пра гэта трэба паведаміць па тэл. 102.
Людміла ЗУЙКОВА.

