Кто такой дропер и как им не стать?

Безопасность Происшествия

Хто такі дропер і як ім не стаць?

 У супрацьдзеянні кіберзлачынствам актуальнай застаецца барацьба з так званымі дропамі – падстаўнымі асобамі, на банкаўскую картку якіх залічваюцца ўкрадзеныя грашовыя сродкі.

Некаторыя людзі і не падазраюць, што становяцца так званымі “разваднымі” дропамі (летась у раёне зарэгістравана 17 такіх выпадкаў). Часцей за ўсё нашым землякам тэлефанавалі “прадстаўнікі МТС” і пераконвалі людзей, што іх тарыфны план ужо не дзейнічае, трэба перааформіць дагавор. Людзі верылі і называлі ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, а потым і нумар СМС, які прыходзіў на тэлефон. Гэтай інфармацыі было дастаткова, каб у некаторых банках можна было аформіць віртуальную картку – праз яе і право дзілі незаконныя грошы. Дарэчы, “развадныя” дропы не прыцягваюцца да адказнасці, бо не маюць карыснай мэты і не здзяйсняюць усвядомленае злачынства.

Іншая карціна, калі дропамі становяцца ўсвядомлена і за грошы. Супрацоўнікі РАУС прывялі такі прыклад: 20-гадоваму жыхару абласнога цэнтра і яго сябру спосаб лёгкіх грошай прапанаваў агульны знаёмы. Сутнасць работы аказалася нескладанай – неабходна было аформіць на сябе банкаўскія карткі, аддаць рэквізіты работадаўцу, пазней перадаць і грошы, якія паступілі на рахунак. Маладых людзей пераканалі, што ўсё легальна і праблем не ўзнікне. Так хлопцы сталі дропамі – удзельнікамі махлярстваў з выкарыстаннем банкаўскіх рахункаў. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі “выйшлі” на маладых людзей…

«Часцей за ўсё паслугі дропаў патрэбны махлярам для атрымання ценевых даходаў, у тым ліку і ў выніку махлярстваў з банкаўскімі карткамі, – кажа першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў. – Некаторыя грамадзяне за матэрыяльнае ўзнагароджанне афармляюць банкаўскія карткі на сваё імя, а затым перадаюць іх так званым дропаводам – асобам, якія арганізуюць дзейнасць па пошуку дропаў. Грошы праходзяць праз іх карткі і здымаюцца з рахунку, перадаюцца махлярам, якія ў далейшым накіроўваюць сродкі арганізатарам ці ўвогуле перамяшчаюць за граніцу. Дропам і дропаводам за незаконны абарот грашовых сродкаў пагражае крымінальная адказнасць, максімальнае пакаранне – ад 3 да 10 год пазбаўлення волі».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *