Колькі каштуе размова за рулём?
Супрацоўнікі ДАІ рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, нацэленыя на папярэджанне ДТЗ з-за размоў вадзіцеляў па мабільным тэлефоне за рулём. За мінулы год на дарогах раёна было выяўлена 38 такіх парушальнікаў, паведамілі ў дзяржаўтаінспекцыі.
З 28 студзеня па 4 лютага супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычную акцыю «За рулём – не на сувязі». «За гэты перыяд на дарогах раёна спынілі 5 вадзіцеляў, якія ехалі за рулём і размаўлялі па мабільніку, трымаючы яго ў руках, – расказаў старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Аляксандр Багданаў. – Сярод парушальнікаў – чацвёра жыхароў раёна адзін жыхар Мінска. Інспектары ДПС патлумачыі вадзіцелям, што калі немагчыма абысціся без тэлефоннай размовы за рулём, рэкамендуецца ўключаць гучную сувязь або выкарыстоўваць устройствы, якія дазваляюць без выкарыстання рук весці размову».
Інспектары дарожна-патрульнай службы нагадваюць вадзіцелям: за размову за рулём пагражае папярэджанне або штраф да 2 БВ, паўторнае парушэнне на працягу года – ад 2 да 8 БВ.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

