«Четверг — чистый день». Как работники сельхозпредприятий района наводят порядок на фермах

Сельское хозяйство

Чацвер – санітарны дзень

Кіраўніцтвам раёна рэкамендавана сельгаспрадпрыемствам кожны чацвер праводзіць санітарны дзень. На фермах і прылягаючых тэрыторыях заўсёды знойдзецца работа для жывёлаводаў, вартаўнікоў, аператараў машыннага даення.

На мінулым тыдні карэспандэнт раённай газеты пабывала на ферме Цэнтр-1 УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» і застала работнікаў за ўборкай. Пасля ранішняй дойкі аператары машыннага даення Валянціна Багданава, Вольга Ефімовіч мылі трубы малакаправода і індывідуальныя карткі для кароў. Жывёлаводы падмяталі тэрыторыю вакол фермы. Трэба падкінуць да стога рэшткі раскіданай саломы, прыбраць апілкі, якія рассыпаліся на зямлю падчас разгрузкі. Пасля навядзення парадку на ферме прыступілі да генеральнай уборкі пакою адпачынку.

Работнікі цялятніка, што размешчаны побач, мылі паілкі, пастэрызатар, які выкарыстоўваюць для падагрэву малака жывёле, прыбіралі ў падсобных памяшканнях, дзе захоўваецца камбікорм.

«У жывёлагадоўчых памяшканнях у Светласельскім санітарны дзень праводзіцца рэгулярна, – адзначыў дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Аляксей Рабінін. – Сёння і на ферме Лескавічы, дзе стаіць малочны статак, чысцяць паілкі, кармушкі, сцены. Клопату прыбавіцца вясной, калі растане зямля – ёсць нямала работы па навядзенні парадку вакол памяшканняў».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *