Ветераны Вооружённых Сил провели «Урок мужества» в Шумилинской СШ №2

80 лет Великой Победы Молодёжь Образование

З павагай да чалавека ў пагонах

 У Беларусі праходзіць месячнік патрыятычнага выхавання. У Шумілінскім раёне ў рамках месячніка актывісты арганізацый ветэранаў сілавых структур праводзяць урокі мужнасці, сустрэчы з вучнямі школ.

14 лютага ў сярэдняй школе № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна сустрэчу са старшакласнікамі правёў старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў і актывіст раённай арганізацыі «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане» Мікалай Андрэеў.

Валерый Жандараў расказаў, як вясковы хлопец з Шуміліншчыны спачатку служыў тэрміновую службу ў танкавых войсках, паступіў у вайсковае вучылішча, прайшоў шлях ад лейтэнанта да палкоўніка ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, у сям’і Валерыя Жандарава і жонка, і дачка прысвяцілі жыццё вайсковай службе. Кіраўнік раённай грамадскай арганізацыі нагадаў пра 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі, якую мы будзем адзначаць сёлета, і пра 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мікалай Андрэеў падзяліўся з моладдзю сваімі ўспамінамі пра службу ў Афганістане: як марскі пехацінец перакваліфікаваўся ў сапёра і займаўся размініраваннем дарог з дапамогай танкавага трала, суправаджаў калоны па горных дарогах далёкай паўднёвай краіны, удзельнічаў у баях. Адчувалася, што некаторыя ўспаміны даюцца ветэрану цяжка, нягледзячы на тое, што мінула амаль сорак гадоў.

Ветэраны нагадалі школьнікам пра ганаровую справу абараняць Радзіму і прапанавалі выпускнікам выбіраць і вайсковыя прафесіі.

Як расказаў пасля сустрэчы Валерый Жандараў, раённая арганізацыя «БСА» з’яўляецца адной з лепшых у Віцебскай вобласці і Беларусі, цесна супрацоўнічае з раённымі арганізацыямі ветэранаў сілавых структур. Сваёй ваенна-патрыятычнай работай ахоплівае ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Так, у рамках месячніка яе актывісты ўжо правялі 10 «Урокаў мужнасці», да 23 лютага сустрэнуцца са школьнікамі СШ № 1, Кардонскай СШ і іншых школ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *