Лучшая телятница района работает в «Сиротинском»

Сельское хозяйство

Ніна Кавалёва – у ліку лепшых цялятніц

 Працягваецца акцыя «Наш жывёлавод», арганізатарам якой выступае Беларускі прафсаюз работнікаў АПК. Падчас яе прафсаюзныя лідары наведваюць фермы і дзякуюць людзям, якія паказваюць добрыя вынікі ў рабоце.

Выказаць словы прызнання за добрасумленную работу цялятніцы фермы Слабада КУСГП «Сіроцінскі» Ніне Кавалёвай у сельгаспрадпрыемства прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Ніна Уладзіміраўна расчулілася за такую павагу, за дыплом і падарунак.

«Амаль 45 гадоў у жывёлагадоўлі, не кідаю работу і на заслужаным адпачынку, – расказала Ніна Уладзіміраўна. – У маладосці працавала ткачыхай у Віцебску, але па стане здароўя пераехала ў сельскую мясцовасць. Думала, што часова, аказалася – назаўсёды, бо ў Слабадзе выйшла замуж».

Зараз у групе жывёлавода 30 цялятак. Паступаюць яны да цялятніцы ў 20-дзённым узросце, за месяц набіраюць да 80 кілаграмаў вагі. А потым адпраўляюцца на дарошчванне ў групу калегі Ларысы Стрыжак.

Сярэднясутачныя прывагі цялят Ніны Кавалёвай – 667 грамаў. Гэта лепшы вынік у раёне за студзень, не здала пазіцый Ніна Уладзіміраўна і ў лютым.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *