Юные программисты из Шумилинской СШ №1 — лучшие в области

Образование

Шумілінскія юныя праграмісты – лепшыя ў вобласці

Больш чым год у СШ № 1 г. п. Шуміліна працуе інжынерна-тэхнічны цэнтр, якім кіруе настаўніца фізікі Наталля Бурэль. Тут займаюцца дзеці, якія з камп’ютарам, як кажуць, на ты. Ім даспадобы вывучаць мову праграмавання і самім ствараць уласныя камп’ютарныя праграмы. Са сваімі праектамі юныя праграмісты годна выступаюць на абласных спаборніцтвах.

У пачатку сакавіка ў Віцебску прайшлі другі этап абласнога ІТ-рэйтынгу PRO і абласны этап адкрытага рэспубліканскага ІТ-чэмпіянату «РобІН-2025», на якіх добра выступілі шумілінцы.

У абласным этапе адкрытага рэспубліканскага ІТ-чэмпіянату «РобІН-2025» за званне пераможцаў змагалася больш за 50 лепшых юных праграмістаў Віцебшчыны. Шасцікласніца Ганна Бурэль стала адной з пераможцаў абласнога першынства.

Другі этап абласнога ІТ-рэйтынгу PRO сабраў больш за сотню ўдзельнікаў. І тут нашы землякі былі на вядучых пазіцыях. Ганна Бурэль заняла першае месца ў намінацыі «Стварэнне праектаў з дапамогай гульнявых рухавічкоў», дзесяцікласнік Глеб Лаўрыненка і адзінаццацікласніца Аліса Сцержанкова занялі другія месцы ў намінацыі «3D-мадэляванне».– Гэта нашы першыя выступленні на абласных спаборніцтвах, – падсумавала Наталля Бурэль. – Рада за выпускніцу Алісу Сцержанкову. Думаю, гэты поспех дапаможа ёй

і пры выбары прафесіі. А вось Глеб і Ганна свайго апошняга слова не сказалі, упэўнена, што пры такім старанні іх наперадзе чакаюць яшчэ больш гучныя перамогі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *