Птичьи квартиры от шумилинских школьников

Образование Экология

Птушыныя апартаменты – ад шумілінскіх школьнікаў

Фото носит иллюстративный характер.

 Традыцыя рабіць сінічнікі для птушак у Шумілінскай СШ № 1 існуе ўжо не адзін год.

Кожную вясну вучні на ўроках працы майструюць домікі для птушак і ўжо настолькі асвоілі гэтае рамяство, што іх работы не сорамна і на выставах паказваць. У дапамогу майстрам – піла, адвёрткі, малаткі, шрубавёрт і 1800 самарэзаў (у набыцці якіх дапамагалі бацькі рабят). Распілам і зборам канструкцый займаліся вучні пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Аляксандра Петухова. Матэрыялы для птушыных хатак прадаставіў Шумілінскі лясгас.

85 сінічнікаў, вырабленых вучнямі 7-9 класаў на ўроках працы, паселяцца ў Шумілінскім раёне на тэрыторыі Мішневіцкага лясніцтва і ў Полацкім раёне на тэрыторыі трох лясніцтваў, ва ўзніклых ачагах лістагрызучага шкодніка «зімовы пядзенік», які пашкодзіў бярозавыя насаджэнні.– Спадзяемся, што прасторныя і зручныя птушыныя апартаменты, зробленыя нашымі рукамі, не будуць пуставаць! – падзяліліся ўражаннямі рабяты.

Начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення лясгаса Антон Шабанаў і інжынер-лесапатолаг Кацярына Старавойтава наведалі школу, каб выказаць падзяку за аказанне дапамогі ў вырабе штучных гнездзішчаў для арганізацыі біялагічных метадаў барацьбы ў лясным фондзе лясгаса, уручыць падзяку ад дырэктара прадпрыемства і падарыць туі для азелянення прышкольнай тэрыторыі.

Да слова. Матэрыял для вырабу сінічнікаў развезены яшчэ ў 5 школ раёна. Установы адукацыі штогод дапамагаюць лясгасу ў вырабе сінічнікаў.

Вольга КОЦІКАВА, рэдактар газеты  «На школьнай хвалі» Шумілінскай СШ № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *