ПРОСТА выключыць святло на гадзіну
29 сакавіка з 20.30 да 21.30 у Беларусі, у тым ліку ў Віцебскай вобласці, у 17‑ты раз пройдзе штогадовая грамадская акцыя «Гадзіна Зямлі».
Выключэнне святла на адну гадзіну дазваляе знізіць шкодныя выкіды ў атмасферу Зямлі і дае магчымасць кожнаму неабыякаваму чалавеку ўнесці свой уклад у зберажэнне энергіі і захаванне клімату нашай планеты. Мэта акцыі не ў тым, каб сэканоміць электрычнасць, гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды.
Віцебская вобласць, як і ўся Беларусь, не стаіць у баку. Штогод прадпрыемствы, установы і арганізацыі далучаюцца да акцыі. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел у акцыі прымаюць установы адукацыі і культуры вобласці. Яны арганізоўваюць конкурсы малюнкаў і плакатаў, тэматычныя дыскатэкі, інфармацыйныя лекцыі, кніжна-ілюстрацыйныя выставы.
У падтрымку акцыі ў Віцебску і вобласці на адну гадзіну адключаюць падсветку адміністрацыйных будынкаў, дэкаратыўную падсветку рэкламных аб’яў, вон кавага асвятлення, складскіх і бытавых памяшканняў устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, прадпрыемстваў гандлю, вытворчых прадпрыемстваў. Да акцыі далучаюцца жыхары і супрацоўнікі арганізацый.
Паколькі гэта добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць.
Выключыць святло на гадзіну – вельмі проста. Але за гэтым сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы сваёй планеце. Далучайцеся!

