Вопросы празднования 80-летия Победы обсудили на заседании президиума Шумилинского районного Совета депутатов

80 лет Великой Победы Власть

80 год Вялікай Перамогі  адзначыць на дастойным і якасным узроўні

Як Шумілінскі раён рыхтуецца  і будзе адзначаць слаўную і святую для кожнага беларуса дату – 80-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – абмеркавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання і каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый раёна.

Гэты юбілей –– важная вяха ў гісторыі нашай краіны, бо вялікая перамога – не проста падзея мінулага, а частка нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і нашага гонару, падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Падрабязна з планам мерапрыемстваў азнаёміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва. Адзначана, што падчас падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне вядзецца работа па наступных напрамках: створаны і працуе арганізацыйны камітэт, распрацаваны план правядзення раённых мерапрыемстваў, вызначана канцэпцыя правядзення святочных урачыстасцяў, праводзяцца мерапрыемствы па паляпшэнні сацыяльна-эканамічных умоў жыцця інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, а таксама асоб прыраўнаваных да іх, арганізавана работа па добраўпарадкаванні і рамонце воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, праводзяцца інфармацыйна-прапагандысцкія, героіка-патрыятычныя акцыі, культурна-масавыя мерапрыемствы, распрацаваны раённыя ўрачыста-святочныя мерапрыемствы.

«Першачарговая задача – увага ветэранам і ўдзельнікам вайны, – падкрэсліла Вольга Іванаўна. – На канец сакавіка на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама знаходзіцца 13 чалавек, пацярпелых ад наступстваў вайны, сярод іх адзін ветэран, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, адзін інвалід з дзяцінства з прычыны кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны альбо з наступствамі ваенных дзеянняў, 11 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Праведзены камісійныя абследаванні матэрыяльна бытавых умоў іх пражывання. У перыяд з 2 па 8 мая яны ім будзе выплачана матэрыяльная дапамога».

Дакладчык падрабязна расказала, якія праекты ўжо рэалізуюцца ў раёне ўстановамі і арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, якія будуць рэалізаваны на працягу года.

Дзень Вялікай Перамогі для беларусаў заўсёды быў і застаецца святым святам, мы адзначаем яго з пачуццём гонару за свой народ і сваю краіну. Беларусы, выхаваныя на прыкладзе мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку, будуць і надалей свята шанаваць, і абараняць праўду пра «тую вайну», падвяла рысу выступлення Вольга Шаўнёва.

Даклад дапоўнілі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі дэпутат райсавета Аксана Талстая, старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч, іншыя.

Па абмеркаваным пытанні прынята пастанова.

Удзельнікі пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў – спецыялісты ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, раённы дэпутацкі корпус, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый, Маладзежнага парламента – актыўна падтрымалі патрыятычную акцыю «Жывая памяць  удзячных пакаленняў». Манеты трапяць у сплаў усенароднага помніка, які будзе адкрыты ў Маскве на Паклоннай гары да 80‑годдзя Вялікай Перамогі па прыкладзе тых, якія раней створаны і ўстаноўлены ў Мінску і Брэсце, беларускіх гарадах‑героях.

Алена КАРПУШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *