Лучшие механизаторы на севе яровых культур

Сельское хозяйство

Згодна з умовамі матэрыяльнага заахвочвання гаспадарак і асобных работнікаў, якія дасягнулі плёну ў пару сяўбы‑2025, на 14 красавіка на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце «Герой працы», заносяцца:

 Сяўба яравых культур

БАРШЫНАЎ Павел Анатольевіч, механізатар ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ‑3522 з АПП‑6 засеяў 467 га.

 Падрыхтоўка глебы

КАРНІЛАЎ Мікалай Фёдаравіч, механізатар СУП «Лаўжанскае», які на  МТЗ‑3522 з АД‑600 падрыхтаваў да сяўбы 401 га;

ШУМСКІ Іван Генадзьевіч, механізатар  ААТ «АграБаравінка», які на  МТЗ‑1523 з КЧ‑5,1падрыхтаваў да сяўбы 278 га.

Падкормка азімых культур

РОГАНАЎ Сяргей Віктаравіч, механізатар ААТ « Ляжні», які на «Расе» падкарміў 1796 га.

 Ворыва

КАСЬЯНАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, механізатар СУП «Лаўжанскае», які на МТЗ‑3022 з ППА‑8‑40 узараў 93 га;

АГЛУШЭВІЧ Васіль Мікалаевіч, механізатар КУСГП «Ульскі», які на МТЗ‑1221 з ППА‑4‑40 узараў 104 га.

 Унясенне угнаенняў

АГАФОНАЎ Сяргей Уладзіміравіч, механізатар КУСГП «Ульскі», які на МТЗ‑82 з РДУ‑1,5 унёс угнаенні на 505 га;

ГОМАНАЎ Сяргей Уладзіміравіч, механізатар ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ‑1523 з РДУ‑3 унёс угнаенні на 259 га.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *