РАЎНЕННЕ НА ПЕРАДАВІКОЎ
Згодна з умовамі матэрыяльнага заахвочвання гаспадарак і асобных работнікаў, якія дасягнулі плёну ў пару сяўбы-2025, на 17 красавіка на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце «Герой працы», заносяцца:
Сяўба яравых культур
БАРШЫНАЎ Павел Анатольевіч, механізатар ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ-3522 з АПП-6 засеяў 534 га.
Падрыхтоўка глебы
КАРНІЛАЎ Мікалай Фёдаравіч, механізатар СУП «Лаўжанскае», які на МТЗ-3522 з АД-600 падрыхтаваў да сяўбы 476 га;
ШУМСКІ Іван Генадзьевіч, механізатар ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ-1523 з КЧ-5,1падрыхтаваў да сяўбы 314 га.
Ворыва
КАСЬЯНАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, механізатар СУП «Лаўжанскае», які на МТЗ-3022 з ППА-8-40 узараў 124 га;
АГЛУШЭВІЧ Васіль Мікалаевіч, механізатар КУСГП «Ульскі», які на МТЗ-1221 з ППА-4-40 узараў 104 га.

