«Палатно памяці» – патрыятычная акцыя, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі, пройдзе ў раёне. Арганізатарамі яе выступілі раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», раённы савет жанчын ГА «Беларускі саюз жанчын», Шумілінскі раённы дом рамёстваў.
Удзельнікам акцыі можа стаць любы жыхар раёна, незалежна ад узросту.
Згодна з умовамі акцыі неабходна вышыць ніткамі жоўтага колеру на тканіне чырвонага колеру памерам 30х30 см прозвішча, імя, імя па бацьку героя вайны ў тры радкі (крыніца – кніга «Памяць. Шумілінскі раён») і накіраваць да 2 мая ў Дом рамёстваў. Пасля збору і сшывання асобных элементаў у адно цэлае «Палатно памяці» будзе прадэманстравана 9 мая на ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пытанні можна ўдакладніць па тэл. 5-84-03

