На полях райагросервиса полным ходом идёт сев яровых зерновых

Сельское хозяйство

Сёлета працуе з чызелем

На мінулым тыдні, які выдаўся халодным, работы на палетках УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» не прыпыняліся – вывозілася арганіка, вялося ворыва, а зараз актыўна ўзяліся за падрыхтоўку глебы і за сяўбу.

– Днём прыгравае сонца, у кабіне горача. На палетках таксама, – усміхаецца механізатар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Рыгор Кавалёў. – З дзясятак гадоў працаваў на трактары з плугамі, а сёлета ўпершыню прычапіў чызель. З дапамогай яго рыхтую глебу да сяўбы. У гаспадарцы многа нізкіх палеткаў, іх жа таксама трэба засяваць. А з дапамогай чызеля добра сушыцца глеба ў кожнай лагчынцы. Потым палеткі выроўніваюцца баронамі – і можна засяваць зерневыя.

На рахунку Рыгора Кавалёва за рабочы дзень больш як па 20 гектараў палеткаў. У гаспадарцы распачата сяўба аўсу. Па словах галоўнага агранома Дзмітрыя Лазукі, мяркуюць засяваць 300 гектараў зерневых і зернебабовых, столькіх ж палеткаў аднагадовых, 300 га кукурузы, 50 га яравога рапсу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *