Не стаўце аўто побач з пад’ездам!

На “гарачую лінію” дзяржаўтаінспекцыі звярнуліся вадзіцелі “хуткай дапамогі”. Яны не першы раз сутыкаюцца з праблемай: не могуць блізка пад’ехаць да пад’ездаў шматпавярховак, бо ім перашкаджаюць прыватныя легкавыя аўтамабілі жыльцоў. Як быць?
«Згодна з арт. 145.3 Правілаў дарожнага руху стаянка забараняецца на праездах у дварах з таго боку, які прылягае да жылой забудовы, – кажа начальнік ДАІ РАУС Мікалай Гаралевіч. – Гэта значыць, праезд да пад’ездаў не павінен быць застаўлены аўтамабілямі. Будзем праводзіць прафілактычныя рэйды. Нагадваем жыхарам раёна: прыпынак або стаянка транспартнага сродку з парушэннем правілаў дарожнага руху пагражае штрафам у памеры 1 БВ».
Ларыса КІСЯЛЁВА.
