Дом за адну базавую
Ва ўсе часы людзей хвалявалі пытанні нерухомасці і зямлі. Хвалююць і зараз, некаторыя хочуць купіць домік на вёсцы. А яго можна набыць надта танна – за адну базавую велічыню.
Такі дом купіла ў мінулым годзе ў вёсцы Губіца сям’я з райцэнтра. Галоўным крытэрыем пры выбары было месца размяшчэння. Вельмі спадабалася тое, што вёска непадалёк ад райцэнтра – да яе ўсяго каля пяці кіламетраў. Каля хаты новыя гаспадары высеклі кустоўе, пафарбавалі дах, уставілі новыя пластыкавыя вокны. Унутры памянялі падлогу, абабілі сцены. На падворку разабралі і знішчылі тры старыя гаспадарчыя пабудовы. У планах – выкарчаваць лазняк, навазі ць зямлі, каб было вышэй, і пасадзіць на ўчастку (каля дома 15 сотак) сад – яблыні, грушы, вішні, слівы. Дарэчы, частка фруктовых дрэў пасаджана ўжо сёлета.
Ці шмат у раёне пустуючых дамоў, якіяможна купіць за адну базавую велічыню? З такім пытаннем мы звярнуліся дагалоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Паўла Гусакова. «Калі ў дамоў няма гаспадароў ці спадчыннікаў, яны пераводзяцца ў катэгорыю пустуючых, – расказаў Павел Іванавіч. – І ў сельскіх выканаўчых камітэтах,на тэрыторыі якіх знаходзіцца дом, можна яго купіць. У тым ліку і за адну базавую велічыню. У мінулым годзе за такую цану былі прададзены два дамы – у Губіцы і Роўным. У маі купілі дом у Маркаве Дабейскага сельсавета, падрыхтаваны дакументы яшчэ на два – у Добрыне Лаўжанскага сельсавета і Прыазёрнай Дабейскага сельсавета. У кожнага ёсць магчымасць купіць дом пад дачу або проста дзеля зямельнага ўчастка, на якім у будучым можна будавацца».
Ларыса КІСЯЛЁВА.

