Насілле і адказнасць. Усё, што трэба ведаць пра ахоўнае прадпісанне
Разбіраемся, што пагражае за насілле ў сям’і, у якіх выпадках прызначаецца ахоўнае прадпісанне і чаго чакаць тым, хто выклікаў міліцыю і прызнаны пацярпелым?
Часта падчас сямей ных скандалаў ці насіл ля ў сям’і пацярпелыя звяртаюцца ў аддзел унутра ных спраў. Прыязджае нарад міліцыі, разбіраецца, складаец ца адміністрацыйны пратакол. Агрэсара забіраюць у ізалятар часовага ўтрымання РАУС звычайна на трое сутак. Вінаватаму пагражае штраф да 10 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. «З пачатку года зарэгістраваны 71 выпадак насілля ў сям’і (летась было 52), – расказаў начальнік аддзялення аховы грамадскага правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. – Да 13 сем’яў супрацоўнікі выязджалі паўторна. Падчас выклікаў бралі заяву ў пацярпелых на прымяненне ахоўнага прадпісання.
Кім і ў адносінах да каго выносіцца ахоўнае прадпісанне?
Яно выносіцца начальнікам РАУС або яго намеснікам у адрас агрэсара ў пісьмовай форме на тэрмін да 15 сутак, у выпадку неабходнасці можа быць падоўжана са згоды пра курора да 30 сутак. За гэты час скандаліст павінен пакінуць агульнае з пацярпелым жыллё, выселіцца да сваякоў, знаёмых, сяброў.
Калі няма куды пайсці жыць?
Тады грамадзяніну, у адносінах да якога вынесена ахоўнае прадпісанне, прадастаўляецца месца часовага знаходжання (вызначана ў гасцініцы УП ЖКГ), расказала загадчыца аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Наталля Юрчанкова. Кандыдатаў на такое часовае пражыванне сёлета не было. На базе цэнтра створаны крызісны пакой для пацярпелых ад дамашняга насілля (пакоем сёлета пакарысталіся двое жыхароў раёна).
Што пагражае, калі чалавек парушыў ахоўнае прадпісанне?
Наступае адміністрацыйная адказнасць (штраф да 10 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт).
Якія наступствы ахоўнага прадпісання?
Супрацоўнікі РАУС ставяць сям’ю на прафілактычны ўлік на адзін год з даты выяўлення дамашняга насілля. Гэта значыць, у сям’ю рэгулярна наведваюцца супрацоўнікі РАУС, а калі ёсць дзеці – і сацыяльныя педагогі, псіхолагі, члены рэйдавых груп акцыі “Сям’я без насілля”. Праводзіцца так званае сацыяльнае расследаванне. З сямейным дэбашырам міліцыянеры вядуць прафілактычныя мерапрыемствы: з непрацуючымі – кожны месяц, з працуючымі – адзін раз у тры месяцы.
СЛОВА – ПАЦЯРПЕЛЫМ
Мы пагаварылі з ахвярай дамашняга насілля, якая падчас скандалу з мужам выклікала міліцыю. «Паколькі выхоўваю сына-школьніка, да нас прыйшлі прадстаўнікі мясцовай школы абследаваць умовы пражывання, – расказала жанчына. – Было прызначана сацыяльнае расследаванне. Наша жыллё было абследавана спецыялістамі РАНС, раёна газазабеспячэння, медработнікамі. Сказалі, што сям’я ў сацыяльна небяспечным становішчы, папярэдзілі, што будуць правяраць рэгулярна ў бліжэйшыя тры месяцы. А калі ў мужа будуць “залёты”, то работа з сям’ёй прадоўжыцца і далей. Мужа гэта неяк змяніла? Мы з мужам прымаем усе меры, каб такога больш не паўтарылася. Цяпер усе канфлікты вырашаем без скандалаў».
Ларыса КІСЯЛЁВА

