Дарья Трофимова из Шумилинского РОВД признана лучшим в Беларуси инспектором по делам несовершеннолетних

Закон Молодёжь Общество

Лепшы інспектар па справах непаўналетніх – Дар’я Трафімава


Дар’я Трафімава з Шумілінскага РАУС стала лепшым участковым інспектарам па справах непаўналетніх ў рэспубліцы па выніках XX рэспубліканскага агляду-конкурсу.
Падобны конкурс Дар’я «штурмавала» ў трэці раз. Першы раз заняла трэцяе месца, а ў другі для перамогі не хапіла фізічнай вынослівасці. Тады паставіла перад самой мэту пераадолець саму сябе і дабіцца перамогі. Раўняцца было на каго – муж Павел чатыры гады таму станавіўся лепшым участковым інспектарам краіны. Ён вельмі дапамагаў у тэарэтычнай падрыхтоўцы і фізічнай – разам займаліся бегам. А ў апошні дзень спаборніцтваў (яны праходзілі на працягу чатырох дзён) прыехаў у Мінск, каб падтрымаць – былі нялёгкія іспыты па службовым трыятлоне, па выніках якіх вызначаўся пераможца. І наша Даша справілася выдатна. Як, дарэчы, са страявой і фізічнай падрыхтоўкай, баявымі прыёмамі барацьбы, асабістай і прафесійнай бяспекай.
«Перамагчы было нялёгка, – шчыра прызналася Дар’я Трафімава. – Душу перапаўняюць эмоцыі і бясконцая радасць ад таго, што ў год 90-годдзя інспекцыі па справах непаўналетніх маю такую значную перамогу. Але перамога не толькі мая, але і майго мужа і таты, мамы, якая працуе на “хуткай дапамозе” і дапамагала мне ў медпадрыхтоўцы, сяброў і калег, хто верыў у мяне і падтрымліваў. Я ўдзячна супрацоўнікам УУС аблвыканкама за падрыхтоўку, калегу з Першамайскага аддзела ўнутраных спраў г. Віцебска Валерыю Вялічку (майстру спорту па дзюдо) за навуку па баявых прыёмах барацьбы. Дарэчы, ад вобласці я выступалі ў камандзе разам з Валерыем Вялічкам і Дзмітрыем Шабунем з Наваполацка, і мы каман дай занялі першае месца».
За перамогу ў рэспубліцы Дар’я Трафімава атрымала дыплом пераможцы, набор камп’ютарнай тэхнікі і ключы ад службовага аўтамабіля “Джылі”. Ён будзе замацаваны за інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС, а вадзіцельскае пасведчанне Дар’я ўжо мае.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *