«Хутка ў школу!»
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна з 14 ліпеня па 31 жніўня праводзіць акцыю «Хутка ў школу!» па зборы канцылярскіх прылад да 2025/2026 навучальнага года для дзяцей з малазабяспечаных сямей і звяртаецца да ўсіх нераўнадушных людзей з просьбай прыняць удзел.
Аказаць дапамогу ў выглядзе школьна-пісьмовых прылад (каляровая папера, кардон, фарбы, алоўкі, ручкі, сшыткі, дзённік, пенал, рукзакі, партфелі і г. д.) можна па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, 1-ы паверх. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-71-88.

