Отчётно-выборная конференция районной организации Белорусского Красного Креста прошла в Шумилино

Новости Общество

Дапамагаць, несці міласэрнасць

Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі РГА “Беларускі Чырвоны Крыж”, удзел у якой прыняла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, прайшла ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

«Раённая арганізацыя налічвае 66 пярвічак, 2622 чалавекі, – расказала ў справаздачы старшыня Таццяна Казакова. – Мы працягваем руку дапамогі інвалідам, мнагадзетным сем’ям, ветэранам, малазабяспечаным, удзельнічаем у дабрачынных акцыях.

Уразлівая катэгорыя грамадзян атрымлівае дапамогу ў выглядзе новага адзення і абутку. Штогод гуманітарная дапамога ад Беларускага Чырвонага крыжа прыходзіць больш як сотні жыхароў раёна». Важны накірунак работы арганізацыі – валанцёрства. Прадстаўнікі валанцёрскай групы “Праменьчык дабрыні” частыя госці Обальскага дзіцячага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Дзякуючы сумеснай рабоце старшынь пярвічак, валанцёраў, партнёраў, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў асноўныя мерапрыемствы выкананы.

Ірына Шалахава высока ацаніла работу раённай арганізацыі, параіла больш цесна супрацоўнічаць з людзьмі шаноўнага ўзросту, развіваць валанцёрства, прыцягваць да работы моладзь і мнагадзетных матуль, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску.

Старшынёй раённай арганізацыі адзінагалосна абрана Таццяна Казакова. Былі абраны прэзідыум, рэвізійная камісія. Раённая арганізацыя БЧК гатова далей дапамагаць людзям, несці міласэрнасць.

Шумилино Красный Крест
Таццяна Казакова ўручае Ганаровую грамату Ларысе Забаўскай

Актывістам арганізацыі – начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Аксане Талстой, галоўнаму бухгалтару ЦРБ Таццяне Шаматурынай, дырэктару Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлане Івановай, кіраўніку валанцёрскай групы “Праменьчык дабрыні” Ларысе Забаўскай – Таццяна Казакова ўручыла Ганаровыя граматы Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Беларускі Чырвоны Крыж”.

Былі абраны дэлегаты на XXVII абласную канферэнцыю Беларускага Чырвонага Крыжа.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *