Амбросовичская базовая школа: детский сад и школа в одном здании с нового учебного года

2025 - Год благоустройства Новости Образование

Заданне на лета: пад адным дахам

 «Сёлета ў нас вялікі рамонт, фактычна будуюцца два новыя санвузлы», – адзначыла дырэктар Амбрасавіцкай БШ Таццяна Бабарэка падчас экскурсіі па школе. – 1 верасня вучні ўвойдуць у абноўлены будынак: на першым паверсе будуць група і спальны пакой дзіцячага сада, першы клас, бібліятэка і школьны музей «Беларуская хатка», а другі паверх цалкам аддадзены пад школьныя класы. Аддзяленне дашкольнікаў пад адным дахам са школай – гэта камфорт для бацькоў і плаўны пераход дзяцей у школу».

«Галоўны акцэнт ў рамонце – санвузлы, якія будуць цалкам адпавядаць санітарна-гігіенічным патрабаванням. З бюджэту на гэтыя работы выдаткавана каля 115 тысяч рублёў. Зараз вядуцца будаўнічыя работы», – расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая.

У школе працягваецца касметычны рамонт класаў. Выконваецца ён сіламі педагогаў і бацькоў. «Кожны клас – своеасаблівы сімвал сумеснай работы, – дадае дырэктар школы, паказваючы светлыя класы з новымі аздабленнямі. – З пазабюджэтных сродкаў на рамонт выдзелілі адну тысячу рублёў, яшчэ 500 рублёў – спонсарская дапамога».

У планах школы – рамонт адмосткі будынка. Аддзел па адукацыі райвыканкама для гэтага закупіў адну тону цэменту. Работы будуць выкананы сіламі работнікаў школы.

Плануецца, што ў новым навучальным годзе ў Амбрасавіцкай БШ будзе навучацца і выхоўвацца 60 дзяцей.

Аляксандр ШЭДЗЬКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *