Воронежский хор подарил шумилинцам праздник

Главное Культура

Свята  прыехала  і  ў  Шуміліна

Дзякуючы дырэкцыі «Славянскага базару ў Віцебску», артысты выступілі не толькі ў абласным цэнтры, але і парадавалі жыхароў розных рэгіёнаў.

У суботу, 12 ліпеня, у Шуміліне выступіў Варонежскі рускі народны хор імя К. І. Масаліцінава, які ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця фестывалю. На канцэрт, які, адзначым, быў бясплатным, змог прыйсці ці прыехаць кожны жадаючы.

Шумілінцы акунуліся ў атмасферу сапраўднай рускай народнай песні, танца і музыкі. Пачулі чароўныя галасы артыстаў, палюбаваліся іх яркімі касцюмамі. Рэпертуар артыстаў быў шырокім і разнастайным – ад старажытных песень да прыпевак і песень сучасных аўтараў, ад велічных карагодаў да гарачых танцаў. У раённым цэнтры культуры адчувалася атмасфера ўрачыстасці народнай музыкі і танцаў. Гэта было сапраўднае свята адзінства і дружбы двух народаў – беларусаў і расіян.

У зале быў аншлаг! Гледачы дзякавалі артыстам гарачымі апладысментамі. У якасці падзякі за цудоўны канцэрт артыстам ад Шумілінскага раёна быў уручаны сувенір.

Даведка “ГП”. Варонежскі рускі народны хор быў створаны ў 1943 годзе, калі вораг яшчэ не быў канчаткова выбіты з горада. Пад кіраўніцтвам Канстанціна Масаліцінава хор выступаў перад салдатамі, жыхарамі прыфрантавых вёсак і гарадоў. Артысты прайшлі франтавыя дарогі разам з байцамі Чырвонай арміі. Зараз хор з’яўляецца адным з лепшых у Расіі, візітнай карткай Варонежскай вобласці.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *