Жніво пачалося
У раёне стартавала ўборачная. У ААТ «АграБаравінка» пачалі ўбіраць азімы ячмень, у КУСГП «Ульскі» – азімы рапс. Па словах спецыялістаў райсельгасхарчу, на гэтым тыдні да жніва прыступяць усе сельгаспрадпрыемствы раёна.
Заканчваем першы ўкос
На раніцу 14 ліпеня на палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна скошана 8688 гектараў травы, што складае 91,5% да патрэбнага. Выканалі і перавыканалі план першага ўкосу ААТ «Ляжні» – 1433 гектары (106,1%). У СФГ «Раднік» скасілі 940 гектараў (94%), у КУСГП «Ульскі» – 1185 га (91,2%).
Рыхтуем сянаж
У раёне нарыхтавана 29323 тоны сенажу (59,24% да плана). Узначальваюць раённую зводку ААТ «Ляжні» і СФГ «Раднік», дзе паклалі ў траншэі 90,8% (4812 тон) і 84% (2353 тоны) корму адпаведна.
На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 8,89 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта менш, чым у мінулым годзе, бо касавіцы перашкаджалі дажджы. Разам з тым у ААТ «АграБаравінка» змаглі назапасіць 15,08 ц. к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы – гэта самы лепшы паказчык сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

