Первый дом с лифтом ввели в Шумилино

2025 - Год благоустройства Главное Новости Общество

Першы дом з ліфтам пабудавалі ў Шуміліне

Сёння, 17 ліпеня, у дзень нараджэння раёна, у Шуміліне адбылася важная падзея – урачыстае адкрыццё новага пяціпавярховага 40-кватэрнага дома.

Раённае свята «Табе прысвячаем, родная зямля», на якое сабраліся жыхары блізляжачых вуліц, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна,  прайшло ў райцэнтры па завулку Угнявёнка. У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, генеральны дырэктар КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама» Андрэй Карабкоў, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гарадоцкага раёна Святлана Тасмінская.

«Сімвалічна, што ў такі святочны дзень – дзень утварэння раёна – мы адкрываем новы аб’ект, – адзначыў кіраўнік раёна. – Забеспячэнне чалавека камфортным і даступным жыллём было і застаецца адной з прыярытэтных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Дзякуючы граматнай рэалізацыі жыллёвай палітыкі  ў розных катэгорый насельніцтва  ёсць рэальная магчымасць атрымаць новае камфортнае жыллё. Кватэры ў новым доме будуць прадастаўлены людзям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама  маладым спецыялістам, якія прыйдуць працаваць у раён». Падзяка старшыні райвыканкама за значны ўклад у будаўніцтва аб’екта ўручана тынкоўшчыку ПМК-70 Леаніду Братаву і абліцоўшчыку-плітачніку Леаніду Сакалову.

Адзначым, што дом пабудаваны за бюджэтныя сродкі, гэта першы дом з ліфтам. Усе 20 аднапакаёвых і столькі ж двухпакаёвых кватэр з унутранай аддзелкай.

Андрэй Карабкоў, віншуючы жыхароў Шуміліншчыны з днём нараджэння раёна, выказаў словы шчырай удзячнасці ўсім, хто ўзводзіў дом, і адзначыў ролю кіраўніцтва раёна ў будаўніцтве і добраўпарадкаванні.

Сімвалічны ключ ад новага дома намеснік дырэктара Шумілінскай ПМК-70 Наталля Краўчанка перадала Святлане Тасмінскай (заказчык будаўніцтва – упраўленне капітальнага будаўніцтва Гарадоцкага раёна). Чырвоную стужку перарэзалі Сяргей Галынчык і Андрэй Карабкоў.

Няхай у новых кватэрах жывуць шчасце, радасць і дзіцячы смех!

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *