Как подготовить ребёнка в первый класс. Советы педагога

Образование Общество Семья

Поўным ходам ідзе падача дакументаў у першы клас. І ўжо не за гарамі новы навучальны год, калі нашы малышы стануць першакласнікамі. Гэтага моманту чакаюць дзеці, бацькі, а таксама педагогі. 1 верасня з’яўляецца чароўным днём асабліва для першакласнікаў.

Ён ахутаны новымі дзіцячымі ўражаннямі, але мы, дарослыя, разумеем, што за яркімі эмоцыямі рабят стаіць шлях адаптацыя да школы: вучні сустракаюцца з новымі патрабаваннямі, рэжымам дня, новымі відамі дзейнасці. І задача дарослых – зрабіць гэты шлях больш лёгкім, бо гэта напрамую звязана з далейшай паспяховасцю.

ХУТКА Ў ПЕРШЫ КЛАС!

Вось некалькі практычных парад, якія дапамогуць у будучай школьнай адаптацыі першакласнікаў.

  1. Ужо ў летні перыяд пачаць выконваць рэжым дня. Гэта паўнавартасны сон – класціся і ўставаць крыху раней. І тады ў дзіцяці ў верасні не ўзнікне пытанне, чаму яно павінна так рана ўставаць. Можна сумесна скласці распарадак дня.
  2. Рэкамендуецца падключыць дзіцяці да выбару сваіх школьных прылад і рэчаў, напрыклад, канцылярыі. Гэта ўжо на дадзеным этапе ў малыша выпрацуе станоўчыя эмоцыі, якія будуць звязаны са школай.
  3. Навучыць дзіцяці выказваць свае пачуцці, памыляцца – гэта не страшна. Дзіця прыйшло ў школу, каб вучыцца. Калі чалавек вучыцца, у яго можа нешта не адразу атрымлівацца, гэта натуральна. Мы ўсе маем права на памылку.
  4. Неабходна падтрымаць у дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам. Ваша шчырая зацікаўленасць у яго школьных справах і клопатах, сур’ёзнае стаўленне да яго першых дасягненняў і магчымых цяжкасцей дапамогуць першакласніку пацвердзіць значнасць яго новага становішча і дзейнасці. Было б выдатна, калі б вы расказалі пра цікавыя выпадкі са свайго школьнага жыцця.

Калі ў вас узнікнуць пытанні па падрыхтоўцы нашых будучых першакласнікаў, з радасцю адкажам на пытанні, якія вас цікавяць.

Вольга ДАЛЕЦКАЯ, дырэктар сярэдняй школы № 1 імя

Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *