Летние заботы шумилинских мелиораторов

2025 - Год благоустройства Новости Сельское хозяйство Экономика

Каналы пад надзейным клопатам

У ПМК‑70 працуе брыгада па тэхнічным доглядзе меліярацыйных сістэм. Які догляд палеткаў зроблены іх працавітымі рукамі – пра гэта мы даведаліся ў спецыялістаў прадпрыемства.

Як расказаў старшы майстар ПМК70 Аляксандр Кірпічэнка, брыгада па тэхнічным доглядзе меліярацыйных сістэм налічвае 12 чалавек. Гэта механізатары і рамонтныя рабочыя. Яны працуюць на трактарах з касілкамі, а таксама з кустарэзамі ў руках. Сёлета даводзілі да ладу ўчасткі ва ўрочышчах Язвіна, Непароты, Грудзінава, Гарбузы, Заобаль, Бондарава, Крывое Сяло і іншых. Складаная сістэма меліярацыйных каналаў, створаная ў мінулым стагоддзі, патрабуе сёння сур’ёзнага рамонту і догляду. Каналы, у якія ў свой час былі ўкладзены немалыя грошы і руплівая праца людзей, падтрымлівае ў парадку брыгада шумілінскіх меліяратараў.

«На падчыстку каналаў ад заілення, высечку кустоўя, абкос сёлета з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 473,8 тысячы рублёў, асвоена 249 тысяч, – падлічыў вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК70 Раман Пузікаў. – Па даведзеным плане на гэты год трэба высекчы 26 кіламетраў каналаў, якія зараслі кустамі – зроблена ўжо 12,9 км. Па падчыстцы каналаў ад заілення мы перавыканалі план на 0,9 кіламетра – справіліся з 16,9 км. Адрамантавалі тры гідратэхнічныя збудаванні, трэба давесці да ладу яшчэ два. Праводзяцца работы па падкосе меліярацыйных каналаў: справіліся ўжо з 181 кіламетрам (даведзены план – 420 км). Акрамя гэтага, на ачыстку 8,95 км каналаў ад кустоўя і апрацоўку 4 км зараснікаў гербіцыдамі з абласнога бюджэту выдзелена 40 тысяч рублёў, усе грошы асвоены».

Зараз брыгада меліяратараў працуе ў Любічах. На жаль, ачыстка каналаў не абыходзіцца без ручной працы. У дапамогу – пілы, кустарэзы, трымеры.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *