Юридическая консультация. Как доказать, что ребёнок не мой?

Вопрос-Ответ Закон

Як даказаць, што дзіця не маё?

«Я развёўся з жонкай. Праз 6 месяцаў пасля скасавання шлюбу яна нарадзіла дзіця, і бацькам запісалі мяне. Я ўпэўнены, што гэта дзіця не маё. Падкажыце, як мне гэта даказаць?», – такое пытанне адрасаваў юрыстам чытач газеты Міхаіл.

На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:

– Згодна з артыкулам 50 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ўзаемныя правы і абавязкі паміж бацькам і дзіцём узнікаюць з моманту нараджэння дзіцяці, калі бацька і маці знаходзяцца ў шлюбе або дзіця нарадзілася на працягу 10 месяцаў з дня спынення шлюбу.

Калі вы перакананыя ў тым, што дзіця ад іншага мужчыны, як адвакат, я вам раю звярнуцца ў суд з іскавай заявай аб аспрэчванні запісу аб бацькоўстве. У гэтай заяве вам неабходна ўказаць абставіны і прывесці довады, з прычыны якіх вы не можаце быць біялагічным бацькам народжанага дзіцяці. Як паказвае адвакацкая практыка, у большасці выпадкаў для ўстанаўлення (аспрэчвання) факта бацькоўства судом прызначаецца геномная экспертыза.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *