в Шумилинском районе продолжается благотворительная акция «Соберём детей в школу!»

Главное Новости Образование Общество

 Акцыя «Збяром дзяцей у школу» накіравана на падтрымку сем’яў і дапамогу дзецям да новага навучальнага года.

Адным з першых далучыўся да акцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і галоўны спецыяліст Таццяна Шчарбакова.Яны завіталі да Надзеі Кругловай з Обалі, маці траіх дзяцей, і ўручылі канцылярскія тавары. Акрамя гэтага, ад раённага Савета дэпутатаў былі перададзены мячы для выхаванцаў Обальскага дзіцячага сада.

На дабрачынную акцыю адгукнуўся начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч. Чацвёртакласніца Крысціна Сямёнава з аг. Мішневічы была прыемна здзіўлена, што госць у пагонах падарыў спартыўны касцюм і канцылярыю. Акрамя гэтага начальнік РАНС уручыў дзіцячаму саду № 3 мальберт для малявання з магнітамі і крэйдай.

Супрацоўнікі РАУС прыехалі з падарункамі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу, уручылі яго выхаванцам канцылярскія вырабы з міліцэйскай сімволікай і мячы. Старшы ўчастковы інспектар РАУС Віктар Галуза прэзентаваў дзіцячаму дому сямейнага тыпу грашовую кампенсацыю, якую атрымаў за маральную шкоду (аказанне супраціўлення пры затрыманні). За грошы быў куплены вялікі стол для гульняў і металічная сметніца.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук і начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Наталля Банцэр падарылі сямікласніцы Слабадской БШ Дар’і Чаранёвай рукзак са школьнымі прыладамі.

Да дабрачыннай акцыі па зборы дзяцей у школу таксама  далучыліся работнікі ЦРБ, раёна электрасетак, ДРБУ‑204, Дэпартамента аховы, упраўлення райсельгасхарчу, фінансавага аддзела, аддзела па адукацыі, сектара культуры райвыканкама, раённай арганізацыі «Беларускі Саюз жанчын», раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».

У акцыі «Хутка ў школу», арганізаванай ТЦСАН, прынялі ўдзел калектывы СШ № 1 г. п. Шуміліна, Башнёўскай, Слабадской, Мікіціхінскай школ, Мішкаўскага дзіцячага сада, аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва «Белдзяржстраху», ЦБП № 225 «Беларусбанка», суда, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, сектара культуры райвыканкама, дэпутаты Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў.

Шумілінская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аказала дапамогу дзецям у сацыяльна‑педагагічным цэнтры. Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у акцыі «Прафсаюзы – дзецям», «Збяром партфель да школы», «Збяры партфель першакласніку». Уручаны падарункі з канцылярскімі прыладамі 24 дзецям работнікаў сістэмы адукацыі, чые дзеці ідуць у першы клас.

У акцыі «У школу з добрым сэрцам» прыняло ўдзел раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». Слабадской школе прэзентавалі набор для працоўнага навучання, Обальскай СШ – прас і гладзільную дошку.

Дабрачынныя акцыі працягваюцца. Спяшайцеся дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу! Кантактны тэлефон 5-71-88.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *