Пяцігодка якасці: рэсурсы і перспектывы
28 жніўня ў раённым цэнтры культуры прайшла раённая жнівеньская педагагічная канферэнцыя пад дэвізам «Пяцігодка якасці ў сістэме адукацыі раёна: рэсурсы і перспектывы».
Педагогі Шуміліншчыны сабраліся, каб падсумаваць здабыткі і акрэсліць задачы на будучыню. Госці маглі пабачыць ў фае адукацыйныя і ваенна-патрыятычныя праекты, якія атрымалі высокую адзнаку на рэспубліканскім і абласным узроўнях.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ён падзякаваў усім работнікам сістэмы адукацыі за нялёгкую, але патрэбную працу, выказаў упэўненасць, што педагогі зробяць усё магчымае для вырашэння галоўнай задачы – выхавання годных грамадзян краіны.
Як развіваецца сістэма адукацыі раёна, прааналізавала ў сваім выступленні начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. Аксана Генадзьеўна спынілася на здабытках і праблемах, акрэсліла задачы на новы вучэбны год, выказала словы ўдзячнасці раённаму выканаўчаму камітэту, раённаму Савету дэпутатаў, кіраўнікам і калектывам устаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў, бацькам і спонсарам за дапамогу ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел вучаніца Мікіціхінскай СШ Юлія Купрыянава, настаўнік матэматыкі Башнёўскай БШ Марына Аляксеенка, настаўнік фізікі СШ № 1 Наталля Бурэль, загадчык Шумілінскага дзіцячага сада № 2 Анжэла Гарлачова.
На канферэнцыі ўзнагароды лепшым з лепшых уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і Аксана Талстая.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную працу з высокаматываванымі вучнямі ўзнагароджана Наталля Анатольеўна Бурэль, настаўнік фізікі СШ № 1 г. п. Шуміліна.
Ганаровымі граматамі Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дырэктар Кардонскай СШ Таццяна Мікалаеўна Голуб, загадчык Шумілінскага дзіцячага сада № 2 Анжэла Віктараўна Гарлачова, загадчык Мішкаўскага дзіцячага сада Наталля Мікалаеўна Казлоўская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Обальскага дзіцячага сада Вольга Уладзіміраўна Кадукова.
Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены настаўніку-метадысту рускай мовы і літаратуры СШ № 1 Вользе Мікалаеўне Бяляевай, настаўніку пачатковых класаў Слабадской БШ Валянціне Паўлаўне Сільвестравай, настаўніку матэматыкі Башнёўскай БШ Марыне Ягораўне Аляксеенка.
Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Мікіціхінскай СШ Таццяна Мікалаеўна Волкава, намеснік дырэктара СШ № 1 г. п. Шуміліна Дзіяна Іванаўна Кахтэнка, настаўнік біялогіі СШ № 1 г. п. Шуміліна Святлана Валер’еўна Кучмарова, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 г. п. Шуміліна Юрый Мікалаевіч Мясаедаў, настаўнік хіміі СШ № 1 г. п. Шуміліна Вольга Аляксандраўна Церашчук, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Обальскай СШ Віктар Аляксандравіч Гусакоў, настаўнік матэматыкі Амбрасавіцкай БШ Раіса Міхайлаўна Шкурко, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікіціхінскай СШ Наталля Іванаўна Муцюк.
Па добрай традыцыі на жнівеньскай педканферэнцыі прадставілі маладых спецыялістаў. Сёлета ў раён пасля заканчэння навучальных устаноў прыйшлі 11 маладых педагогаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО








