Как развивается электроотопление в Шумилинском районе

2025 - Год благоустройства Вопрос-Ответ Главное Общество

«Са спакойнай душой зіму сустракаю»

З такімі словамі ў рэдакцыю газеты «Герой працы» патэлефанавала жыхарка аграгарадка Слабада А. М. Ісачанка на «прамую лінію», якую праводзілі начальнік Шумілінскага раёна электрычных сетак Уладзімір Волкаў і начальнік вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» Іван Андрэеў. Падзяка была адрасавана ў першую чаргу начальніку РЭС і ўсёй яго камандзе за тое, што ёй, адзінока пражываючаму інваліду, сёлета правялі электрычнае ацяпленне.

Справа ў тым, расказала Аляксандра Максімаўна, што ў яе доме развалілася грубка, якую рамантаваць па вялікім рахунку не было сэнсу. Тады родныя і падказалі, каб пацікавілася, ці можна правесці ў дом электраацяпленне. Заяўку яна ў РЭС падала, праз некаторы час спецыялісты выехалі, вывучылі сітуацыю і выдалі дазвол. «Сёння я са спакойнай душой сустракаю зіму, – з радасцю адзначыла жыхарка Слабады. – І вельмі ўдзячна за клопат пра людзей, пра пенсіянераў. Да ўсяго, мне абяцалі вярнуць частку грошай, сказалі, што кампенсацыя пэўным катэгорыям грамадзян прадугледжана законам».

«На сённяшні дзень у нашым раёне зарэгістравана 427 абанентаў, якія выкарыстоўваюць электрычнасць для ацяплення жылых дамоў і гарачага водазабеспячэння, – расказаў начальнік вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» Іван Андрэеў. – З пачатку года электраацяпленне ў свае дамы правялі 89 гаспадароў. Радуе той факт, што даўжнікоў за дадзеныя віды паслуг няма».

Па словах начальніка РЭС Уладзіміра Волкава, за 8 месяцаў спецыялістамі прадпрыемства выдадзена 126 тэхнічных умоў на падключэнне электраацяплення і гарачага водазабеспячэння. Работнікі РЭС закончылі рэканструкцыю ЛЭП у вёсках Станіславовова і Крыцкія.

На наступны год уключаны ў праграму і пры наяўнасці фінансавання будуць рэканструяваны лініі электраперадач у 6 населеных пунктах: Каравайніца (3,2 км), Крупчына (2,6 км), Сураўні (3,6 км), Ужляціна (2,2 км), Улазавічы (2,5 км), Філіпенкі (2 км).

Як бачым, паступова расце колькасць невялікіх населеных пунктаў, дзе жыхары атрымліваюць магчымасць праводзіць у свае дамы электрычнае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Жыллё ў невялікіх вёсках становіцца больш камфортным.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *