Отвечает участковый. Что делать, если где-то нашёл деньги или вещь?

Вопрос-Ответ Закон

Што рабіць, калі знайшоў рэчы?

Калі знайшоў нейкую рэч на дарозе, каля дома, што трэба рабіць?

– Прынесці ў міліцыю, – адказвае ўчастковы інспектар РАУС Уладзіслаў Алімаў. – Калі знайшоў чужую рэч, скажам, у магазіне ці ў парку, і ўзяў яе сабе, то гэта лічыцца прысваеннем і разглядаецца як адміністрацыйнае правапарушэнне. За гэта прадугледжаны штраф да 5 БВ. Калі знаходка коштам тысячу базавых велічынь і больш, то наступае крымінальная адказнасць.

Людзі часта цікавяцца, што рабіць, калі знайшоў чужое? Калі гэта здарылася на прадпрыемстве, у магазіне ці паблізу, то знаходку трэба аднесці кіраўніку ўстаноў. Чалавек будзе шукаць прапажу там, дзе ён знаходзіўся. Ну, а калі не прыйдзе за прапажай, яе перададуць у міліцыю. Калі ж рэч знайшлі на дарозе, у парку ці ў двары, яе трэба прынесці ў РАУС. Калі на працягу паўгода ніхто не звернецца за прапажай, то яна будзе перададзена ў карыстанне таму, хто яе знайшоў.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *