Беларускай піянерыі 35 год

13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла 35-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі зборы школьных піянерскіх дружын і ўрачыстыя мерапрыемствы.
Як расказала старшыня раённага Савета ГА БРПА Тамара Мураўёва, ва ўсіх школах пастараліся зрабіць мерапрыемствы яркімі і запамінальнымі. У Мікіціхінскай СШ прайшоў збор дружыны «Піянер – значыць першы», які завяршыўся чэленджам «Піянерыі – 35». У Слабадской БШ на ўрачыстай лінейцы «35 год разам з БРПА» выступіла ветэран піянерскага руху Марыя Зайцава. У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшла акцыя «Спяваем піянерскія песні разам». У Амбрасавіцкай БШ ва ўрачыстай атмасферы школьная піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. На зборах піянерскіх дружын СШ № 2 г. п. Шуміліна, Кардонскай СШ, Обальскай СШ і Мішневіцкай БШ былі падведзены вынікі за мінулы год і вызначаны планы работы на новы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО
