112 добрых спраў
Для папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП), пашырэння ведаў і павышэння цікавасці вучняў да маладзёжнай арганізацыі, выяўлення раскрыцця творчага патэнцыялу і аб’яднання маладых людзей з 6 па 17 кастрычніка ў краіне пройдзе акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня нараджэння арганізацыі.
Падчас акцыі пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў. Пачнецца яна з марафона «112 добрых спраў» або «101 дабро»: юныя актывісты разам з ратавальнікамі наведаюць домаўладанні адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў вайны і акажуць ім пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў і прыдамавых тэрыторый, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Не застануцца без увагі ўстановы адукацыі, у якіх пройдуць шырокамаштабныя мерапрыемствы, у тым ліку злёт КЮРП. Арганізатары акцыі пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб рабяты, якія стануць удзельнікамі мерапрыемстваў акцыі, для сябе зрабілі выснову: беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – адна вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў. Усе разам яны хварэюць за адну агульную справу.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

