В хозяйствах Шумилинского района идёт постановка коров и тёлок на зимнестойловое содержание

Сельское хозяйство

Кароў і цёлак – на зімовыя кватэры

У гаспадарках раёна на летне-пашавым выпасе знаходзілася 4255 кароў (22 статкі) і 2210 цёлак (11 статкаў). На раніцу 6 кастрычніка на зімова-стойлавы перыяд пастаўлены 14 статкаў кароў і 3 статкі цёлак, расказала галоўны спецыяліст упраўлення райсельгасхарчу Наталля Плюшчыкава.

 Усе каровы (чатыры гурты) пастаўлены на фермы ААТ «Ляжні», на днях паставяць і два гурты цёлак. У ААТ «АграБаравінка» засталося паставіць пад дах два дойныя статкі і столькі ж гуртоў цёлак. А вось у ААТ «Прыазёрны мір» усе гурты кароў яшчэ пасвяцца на палетках, пад дахам стаіць толькі адзін гурт цёлак, у СУП «Лаўжанскае» на ферме пакуль толькі два гурты кароў і адзін – цёлак. Работы варта актывізаваць.

Кіраўніцтва раёна паставіла задачу да канца бягучага тыдня паставіць усю жывёлу на зімовыя кватэры.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *