День работы с населением прошёл в Светлосельском сельсовете. Какие вопросы волнуют сельчан?

Власть Главное Общество

Гандаль, добраўпарадкаванне і сумнік – тэмы для размовы

Встреча в д. Лесковичи.

У аўторак, 7 кастрычніка, Дзень работы з насельніцтвам прайшоў на тэрыторыі Светласельскага сельсавета. Рабочая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай правяла сустрэчы ў вялікіх населеных пунктах.

Кіраўнік групы Ірына Шалахава расказала вяскоўцам, чым жыве раён, як працуе сацыяльная сфера. Кіраўнікі ДРБУ № 204 і УП ЖКГ Уладзімір Раманаў і Аляксей Шпакаў гаварылі пра работу сваіх арганізацый, адказалі на пытанні вяскоўцаў. Намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Ульяна Лях нагадала пра неабходнасць наводзіць парадак на падворках. Галоўнай тэмай выступлення ўчастковага інспектара РАУС Фёдара Пастаялкіна сталі правілы бяспекі ў інтэрнэце, ён заклікаў не размаўляць з невядомымі ў месенджарах.

Шчыры дыялог адбыўся ў аграгарадку Башні. Вяскоўцы адзначалі, што мясцовая ўлада аператыўна вырашае іх праблемы. Жыхары дома № 17 па вуліцы Азёрнай падзякавалі за праведзены сёлета капітальны рамонт іх шматпавярхоўкі і папрасілі добраўпарадкаваць прыдамавую тэрыторыю. На сустрэчу ў Башні прыехала і старэйшына вёскі Лажок Алена Раманава і папрасіла дапамогі ў барацьбе з сумнікам, які разросся на сельскагаспадарчых землях.

Шматлюднай была сустрэча ў Лескавічах. Вяскоўцы ўзнялі пытанне гандлёвага абслугоўвання. Хаця ў вёску прыязджаюць тры гандлёвыя аб’екты (райспажыўтаварыства, пошты і «Мяскавіта»), але жыхароў не задавальняе асартымент і час прыезду (няма дакладнага графіка). Тым не менш, удзельнікам рабочай групы давялося сустрэць машыну «Мяскавіта» і на свае вочы пабачыць, што прывёз гандаль жыхарам Лескавіч. Тавары на любы густ.  Выказалі жыхары Лескавіч заклапочанасць добраўпарадкаваннем пляжа на возеры. Летам была павялічана тэрыторыя пляжа, ачышчана акваторыя, але смецце пасля правядзення работ засталося. Ды і пяском падсыпаць пляж трэба.

Усе пытанні, узнятыя падчас Дня работы з насельніцтвам, перададзены адпаведным службам і ўзяты на кантроль.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *