Апрацоўваюць насенне ад хвароб
Вялікую ўвагу сельгаспрадпрыемствы перад сяўбой азімых культур удзяляюць пратручванню насення.
«Апрацоўка насення перад сяўбой пратручвальнікам – абавязковая працэдура, – тлумачыць галоўны аграном СФГ «Раднік» Андрэй Гушча, разам з якім накіроўваемся да зерневага склада. – Насенне апрацоўваецца як ад узбуджальнікаў розных хвароб – грыбковых, бактэрыяльных, вірусных, так і ад шкодных насякомых. Да таго ж, апрацаванае насенне прарастае хутчэй і больш раўнамерна, забяспечваючы дружныя ўсходы і стабільны ўраджай».
У СФГ «Раднік» на пратручванні працуе Юрый Прыгожы, які па спецыяльнасці інжынер-электрык і часова сумяшчае прафесіі. На рахунку Юрыя Лаўрэнцьевіча кожныя дзень – каля дваццаці тон. хапае механізатарам-сеяльшчыкам, прастояў няма.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

