С начала года Шумилинский РОСК возбудил 14 уголовных дел в отношении обязанных лиц

Закон Происшествия

Сын вырас. Доўг застаўся

Як расказала часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Кацярына Каяновіч, з пачатку года следчымі раёна ўзбуджана 14 крымінальных спраў у адносінах да абавязаных асоб.

У пачатку кастрычніка следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзілі крымінальную справу ў адносінах да 50-гадовай Вольгі (імёны зменены па этычных меркаваннях), якая, будучы абавязанай асобай, здзейсніла шматлікія прагулы.

«Жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў у 2011 годзе, – дзеліцца падрабязнасцямі старшы следчы райаддзела Аксана Аглушэвіч. – Сродкі, якія выдаткоўвала дзяржава на ўтрыманне дзіцяці, яна практычна не выплачвала. З кожным годам сума станавілася ўсё большай. Сёння яна складае больш за 10 тысяч рублёў. Вольга будзе абавязанай асобай да таго часу, пакуль поўнасцю не кампенсуе сродкі, хаця сын ужо стаў дарослым».

Вольга – неаднаразова судзімая. Першы раз да крымінальнай адказнасці была прыцягнута ў 2013 годзе за запазычанасць за ўтрыманне дзяцей дзяржавай зноў жа з-за прагулаў. Судовае рашэнне – грамадскія работы. Праз два гады атрымала рэальны тэрмін – пазбаўленне волі на адзін год і месяц. «Усе гэтыя крымінальныя справы, а іх у Вольгі сем, падобныя, – адзначае Аксана Аглушэвіч. – Уладкавалі на работу ў адно з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Здзяйсняла шматлікія прагулы, прычынай якіх было празмернае ўжыванне спіртных напіткаў. Падчас запояў, якія маглі доўжыцца і да двух тыдняў, хавалася ад праваахоўных органаў».

Жанчыну пасля адбыцця чарговага прысуду ў лютым гэтага года зноў уладкавалі на работу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. І жанчына пачала працаваць без прагулаў. Але надоўга яе не хапіла: у жніўні зрабіла некалькі прагулаў, за што і была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Далей – працяглы запой і ўзбуджэнне чарговай крымінальнай справы.

Следства працягваецца, устанаўліваюцца новыя падрабязнасці. На гэты раз гора-маці згодна з заканадаўствам можна пазбавіцца волі на тэрмін да двух гадоў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *